У храмах будуць збіраць ахвяраванні для ўцекачоў з Украіны



Грашовыя ахвяраванні ў дапамогу пацярпелым ад канфлікту ва Украіне будуць збірацца ва ўсіх храмах Беларускай праваслаўнай царквы 20 ліпеня.

«Па блаславенні Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла ідзе збор сродкаў для арганізацыі агульнацаркоўнай гуманітарнай дапамогі ахвярам ўзброенага канфлікту на паўднёвым усходзе брацкай Украіны», – адзначылі ў БПЦ. Сабраныя сродкі будуць размеркаваны паміж уцекачамі з Украіны.

У Рымска-каталіцкай царквы Беларусі паведамілі, што беларускія каталіцкія біскупы ў чарговы раз заклікалі маліцца за мірнае вырашэнне канфлікту і за спачын ахвяр авіякатастрофы, якая адбылася напярэдадні ва Украіне. Яны выказалі надзею, што гэты малітоўны зварот паспрыяе спыненню канфліктнай сітуацыі, прынясе мір і згоду ў гэтай краіне.

Беларускае Радыё Рацыя