Блогераў Кабанава з Пятрухіным – на парукі



З такой прапановай выступіў берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк падчас свайго выступу ў Берасцейскім гарвыканкаме. У будынку згаданай дзяржустановы, па запрашэнні ўладаў, адбылося папярэдняе абмеркаванне рэгіянальнага рэферэндума. Фрагмент выступу з ягонай прамовай, прысутныя віталі авацыямі:

– Нашы блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін затрыманы. Мы нават не ведаем прычыны. Я лічу, што мы павінны выступіць з асабістым паручальніцтвам. Я лічу, каб да суда, калі справа не спыніцца, яны былі на свабодзе і прымалі ўдзел у рэферэндуме (апладысменты).

Кіраўнік краіны Аляксандр Лукашэнка, падчас свайго апошняга візіту ў Берасце, паабяцаў правесці рэгіянальны рэферэндум па пытанні дзейнасці акумулятарнага завода пад горадам. Супраць ягонага будаўніцтва і запуска ўжо цягам двух год пратэстуюць жыхары Берасцейскага раёна і горада. Блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін асвятлялі гэтыя пратэсты і іншыя грамадска-палітычныя тэмы. На цяперашні момант яны ўзятыя пад варту ў межах невядомай крымінальнай справы, – паведамлялі праваабаронцы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота svaboda.org