Фестываль “Беларускі трыялог” у Крынках атрымае дафінансаванне



Сёлетні фестываль “Беларускі трыялог” у Крынках атрымае дафінансаванне з Міністэрства адміністрацыі і цыфрызацыі.

Пра гэта запэўніў у Беластоку міністр Андрэй Галіцкі.

Патрэбныя толькі неабходныя папраўкі ў заяўцы, якую ў міністэрства падаў арганізатар мерапрыемства фонд „Villa Sokrates”, – кажа Андрэй Галіцкі.

Гэты ўнёсак быў прааналізаваны яшчэ раз з пазітыўным фіналам. Бо гэта фестываль не толькі для нацыянальнай меншасці, а для ўсёй супольнасці на Падляшшы і па-за Падляшшам, бо фестываль мае значэнне па-над рэгіянальнае.

Узгадайма, што міністэрства не дафінансавала Трыялога бо яе чыноўнікам не падабалася праграма мерапрыемства і ліста запрошаных гасцей.

Чыноўнікі тлумачылі, што Трыялог не служыць беларускай меншасці, таму што пра меншасныя справы выказвацца будуць, між іншым, польская гісторык мастацтва Анда Ротэнберг ці італьянскі пісьменнік Клаўдыё Маргліса, асобы не звязаныя з меншасцямі.

Фонд першапачаткова патрабаваў 40 тысяч злотых на арганізацыю мерапрыемства, заснавальнікам якога быў памерлы два гады назад беларускі пісьменнік Сакрат Яновіч.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя