17 новых выпадкаў заражэння каронавірусам на Падляшшы
Падляшскі ваявода і санітарны інспектар Падляшскага ваяводства паведамляюць пра 17 новых выпадкаў заражэння каронавірусам у рэгіёне, якія пацверджаны станоўчымі вынікамі лабараторных даследаванняў.
Гэта: · Жанчына сярэдніх гадоў з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя · Пажылая жанчына з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя · Дзіця з Беластоцкага павету, хатняя ізаляцыя · Маладая жанчына з Беластоку, хатняя ізаляцыя · Жанчына сярэдніх гадоў з Бельскага павету, хатняя ізаляцыя · Пажылы мужчына з Граеўскага павету, хатняя ізаляцыя · Жанчына сярэдніх гадоў з Сувалак, хатняя ізаляцыя · Тры жанчыны сярэдніх гадоў з Ломжы, хатняя ізаляцыя · Чатыры пажылыя жанчыны з Ломжы, хатняя ізаляцыя · Малады чалавек з Ломжы, хатняя ізаляцыя · Малады чалавек з Ломжынскага павету, хатняя ізаляцыя · Мужчына сярэдніх гадоў з Ломжынскага павету, хатняя ізаляцыя.
Кантактныя асобы ахопленыя эпідэміялагічным кантролем.
Усяго ў Падляшскім ваяводстве зарэгістравана 823 пацверджаныя выпадкі заражэння ВРВІ-CoV-2.
Беларускае Радыё Рацыя