Брамнік Аляксей Коласаў падпісаў кантракт з менскім «Дынама»



Брамнік моладзевай зборнай Беларусі Аляксей Коласаў падпісаў двухбаковы кантракт з менскім «Дынама».

Пагадненне разлічана на два гады. Мінулы сезон хакеіст правёў у складзе зборнай U-20 у экстралізе «Б».

Абаронца зборнай Беларусі Нік Бэйлен падпісаў новы кантракт з чалябінскім «Трактарам». 30-гадовы хакеіст паставіў подпіс пад пагадненнем тэрмінам на тры сезоны, паведамляе прэс-служба «Трактара». У мінулым рэгулярным чэмпіянаце КХЛ Бэйлен правёў 36 матчаў, набраў 25 (11+14) балаў пры паказчыку карыснасці «+8».

Яхшыбоеў – найлепшы гулец першага круга

Форвард «Энергетыка»-БДУ Джасурбек Яхшыбоеў завяршыў першы круг чэмпіянату Беларусі ў якасці самага карыснага гульца турніру. Прычым у 15-м туры ў матчы са «Славіяй» узбек зарабіў «2+2» па сістэме «гол+пас», хоць яго каманда больш за гадзіну гуляла ў меншасці. Па выніках першага круга ў топ-5 лепшых гульцоў чэмпіянату толькі адзін беларус – Ігар Стасевіч, ён на трэцім месцы. Астатнія чатыры пазіцыі занялі легіянеры. Другі ў рэйтынгу Габрыэль Рамас (Тарпеда-БелАЗ), чацвёрты – Гігам Кадымян (Нёман), пяты – Нікола Анціч (Шахцёр).

Беларускія шашысты ў другім туры турніру Кубка нацый абыгралі каманду Сенегала

Беларускія шашысты абыгралі ў другім туры онлайн-турніру Кубка нацый каманду Сенегала. Спаборніцтвы праходзяць па 100-клетачных шашках пад эгідай Сусветнай федэрацыі шашак (FMJD). У мужчынскім турніры 29 зборных па швейцарскай сістэме ў сямі турах вызначаюць 14 удзельнікаў плей-оф. У першым туры беларусы перайгралі зборную Эстоніі з лікам 7:1. У другім туры беларуская каманда абыграла зборную Сенегала (6:2), але ў наступным раўндзе беларусы прайгралі Кот-дз’Івуару – 3:5.

«Кіраўск-СДзЮШАР» і «Брэст» выйшлі ў паўфінал чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе

Першымі паўфіналістамі чэмпіянату Беларусі па пляжным футболе сталі «Кіраўск-СДзЮШАР» і «Брэст». Кіраўчане сталі пераможцамі рэгулярнага сезону. Другімі фінішавалі берасцейцы. Бліжэйшыя матчы адбудуцца 18-19 ліпеня ў Кіраўску. Пераможца чвэрцьфіналу паміж «Гародняаблспортам» і «Палессем» згуляе ў паўфінале ў берасцейцамі, а лепшая каманда пары «Шчучын» – «М-Сіці» затым будзе супернічаць з кіраўчанамі.

Беларускае Радый Рацыя

Фота ФХБ