Украінскія ўлады і сепаратысты дамовіліся пра зону бяспекі на месцы катастрофы
Украінскія ўлады і прадстаўнікі сепаратыстаў на ўсходзе краіны дамовіліся аб стварэнні 20-кіламетровай зоны бяспекі на месцы падзення «Боінга-777» авіякампаніі Malaysia Airlines.
«Трохбаковыя перамовы скончыліся тым, што ёсць 20 квадратных кіламетраў, каб Украіна выканала місію, забрала целы, перадала сваякам. Для гэтага ёсць дамоўленасць аб 20 квадратных кіламетрах у пэўным раёне, і спадзяемся, што тэрарысты дадуць працаваць. У трохбаковай групе ёсць прадстаўнікі Расеі», – заявіў старшыня Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка.
Напярэдадні кантактная група Расея – Украіна – АБСЕ правяла ў фармаце відэаканферэнцыі перамовы з прадстаўнікамі сепаратыстаў аб гуманітарным перамір’і для расследавання авіякатастрофы. У выніку была дасягнутая дамоўленасць аб неабмежаванай доступе на месца трагедыі назіральнікаў АБСЕ.
Украінскія эксперты-крыміналісты ўжо прыступілі да працы на месцы крушэння «Боінга». Яны аглядаюць месца катастрофы, праводзяць вопіс. Задзейнічаныя ў пошукавых работах супрацоўнікі выратавальнай службы Украіны пачалі збіраць каля вёскі Грабава астанкі загінулых.
Па дадзеных Дзяржаўнай службы Украіны па НС, ужо знойдзены целы 186 загінулых.
Беларускае Радыё Рацыя