За налепку „Саша 3%” у Берасці канфіскавалі аўто



За налепку з надпісам „Саша 3%” канфіскавалі аўто супрацоўнікі ДАІ у жыхара Берасця Змітра Зарэмбы. Афіцыйная прычына — падазрэнне на змяненне кузаўнога нумару.

 

Але берасцеец лічыць такую справу палітычна матываванай:

– Спынілі машыну берасцейскія супрацоўнікі ДАІ, праверылі машыну, выявілі дзве няспраўнасці на аўтамабілі. Гэта адсутнасць допуску да дарожнага руху і налепка на заднім шкле. Выпісалі мне два пратаколы. І далей папрасілі адкрыць капот аўтамабіля. Я без задняй думкі адкрыў капот і даішнік за долі секунды вырашыў, што кузаўныя нумары аўтамабіля зменены.

Зміцер Зарэмба ўжо спрабаваў звяртацца ў пракуратуру. Але пакуль што безвынікова. Таксама ніхто не тлумачыць, калі вернуць аўто.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце