Басовішча збірае сяброў у Барык



Можа БАСовішча скончылася, але наша любоў адзін да аднаго і да Гарадка – не!

Таму запрашаем Вас у Барык, 18.07.2020 (субота) правесці супольна дзень. Будзем спяваць, гаварыць, успамінаць ды есці і піці.

Давайце зробім гэта супольна! БАС падрыхтуе каўбаскі, хлеб ды іншыя рэчы на вогнішча. Таксама ваду ды піўка. Але будзем удзячны калі і Вы далучыцеся да супольнага святкавання нашага любімага фестывалю! Калі можаце, калі ласка падрыхтуйце нейкія закускі ды напіткі 🙂

Вазміце таксама з сабой спеўнікі, гітары ці іншыя інструменты – будзе весялей!

Запрашаем усіх тых, хто ахвотны правесці з намі гэты час. Перадайце знаёмым, мабыць мы пра каго забылі, выбачайце!

Сустракаемся 18 ліпеня 2020 (субота) у Барыку ў 16:00 і гуляем да самай ночы!

Напішыце нам, калі ласка, ці прыедзеце. Будзе нам лягчэй ўсё планаваць. Спадзяемся да сустрэчы!

З пытаннямі званіце Лідцы Пякарскай +48 662 076 428

Вашыя БАСаўцы