Пяць новых выпадкаў каронавірусу на Падляшшы



Падляшскі ваявода і ваяводскі санітарны інспектар паведамілі пра 5 чарговых выпадкаў заражэння каронавірусам. Усе яны пацверджаныя станоўчымі вынікам лабараторных тэстаў.

Інфікаваныя: жанчына і пажылы мужчына з Беластоцкага павета, дзіцяці з Беластока, маладая жанчына з Ломжы, пажылы мужчына з Сувалк. Усе яны зараз у хатнім каранціне. Асобы, з якімі яны кантактавалі, знаходзяцца пад эпідэміялагічным наглядам.

Агулам у Падляшскім ваяводстве з пачатку пандэміі выяўлена 848 выпадкаў заражэння COVID-19. Выздаравелі 461.

Беларускае Радыё Рацыя