Павел Белавус: „Годна” пра беларусаў і для беларусаў



Грамадская кампанія „Годна” сумесна з „Арт Сядзібай” запускаюць новае шоу „Годна news”.

Стваральнікі шоу абяцаюць казаць толькі праўду пра Беларусь. Галоўную ідэю шоу і самой кампаніі „Годна” прадставіў кіраўнік „Арт-сядзібы” Павел Белавус:

– Год назад у нас нарадзілася ідэя кампаніі „Годна”, як раз такі яна базавалася на тым, што мы ў першую чаргу для сябе хочам зразумець, што ж уваходзіць у панятак беларусы, у панятак беларускасці, у панятак разумення нацыі ўкладаюць самі беларусы. Хто яны? Як яны сябе атаясамляюць з гэтай зямлёй, з гэтай краінай? Што хочуць пачуць беларусы?

Штотыднёвае шоу „Годна news” даступна на YouTube.

Беларускае Радыё Рацыя