’’Берасцейскае права’’ прыйшло ў Драгічын
Жыхары горада Драгічын Берасцейскай вобласці атрымалі інфармацыю аб магчымасці абароны сваіх правоў і інтарэсаў. Актывісты праваабарончай арганізацыі Беларускі Хельсінскі камітэт разам з прадстаўнікамі Свабоднага прафсаюзу Беларусі на цэнтральных вуліцах гораду распаўсюдзілі каля трох соцен друкаваных матэрыялаў ’’Берасцейскае права’’, – распавёў адзін з галоўных ініцыятараў правядзення акцыі, палітык і праваабаронца Ігар Маслоўскі:
– Размаўлялі з жыхарамі горада. Цікавіліся іх праблемамі. Пыталіся, ці ёсць парушэнні правоў чалавека. Людзі з цікавасцю ставіліся да новага выдання. Такія публічныя акцыі ў горадзе праводзяцца вельмі рэдка, мы распытвалі, і многія не памятаюць, каб нешта публічна за апошнія гады распаўсюджвалі нейкія грамадскія ці палітычныя актывісты.
Грамадскі дзеяч адзнаўчыў, што важна як мага часцей рабіць паездкі і сустрэчы з актывістамі ў рэгіёнах, паколькі там не менш праблемаў, чым у абласных гарадах.
Беларускае Радыё Рацыя