Валянцін Стэфановіч: Кабанаў зараз знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага



Берасцейскія блогеры Аляксандр Кабанаў і Сяргей Пятрухін працягваюць знаходзіцца ў СІЗА №1 на Валадарскага. Афіцыйна іх падазраюць у арганізацыі масавых беспарадкаў, — распавёў сябра рады праваабарончага цэнтру „Вясна” Валянцін Стэфановіч:

– Кабанаў зараз у пошуку адваката. Знаходзіцца ён зараз у СІЗА. Стан яго не добры, таму што перад гэтым ён некалькі сутак адбываў адміністрацыйныя арышты. Яго перыядычна вывозілі туды-сюды, мы не маглі яго знайсці доўгі час, то ў Драгічыне, то яшчэ дзе. Потым знайшлі яго толькі ў Менску на Акрэсціна.

Колькі яшчэ блогеры правядуць за кратамі — не вядома. Відавочна, іх арыштавалі дзеля таго, каб не прымалі ўдзел у прэзідэнцкай кампаніі і не даносілі альтэрнатыўную думку да насельніцтва.

Беларускае Радыё Рацыя