У працы “Камянецкай паказухі” нічога не змянілася
У звыклым рэжыме, пасля канфіскацыі тэхнікі ў аднаго з адміністратараў, працуе суполка.
Пра гэта паведаміў адзін з аўтараў – Алесь Анішчук. З непрыемнасцяў — з ім па месцы працы не плануюць працягваць кантракт, — распавёў суразмоўца:
– Калі да мяне з’явіліся супрацоўнікі МУС і канфіскавалі ўсю тэхніку. Гэта адбылося акурат пасля таго, калі ў суполцы “Камянецкая паказуха” з’явіліся артыкулы пра тое, што ў Камянцы будуць адбывацца пікеты па зборы подпісаў за Ціханоўскую і Цапкала. Магчыма гэта неяк узаемазвязана.
Як адзначыў Алесь Анішчук, такая суполка — гэта добрая альтэрнатыва дзяржаўным медыя ў рэгіёне, паколькі не хапае крытычнай і незалежнай інфармацыі.
Беларускае Радыё Рацыя