Раман Кісляк: Я падтрымліваю правядзенне рэферэндуму
Правядзенне рэферэндуму падтрымлівае берасцейскі праваабаронца Раман Кісляк. Такі крок – законны спосаб паўплываць на сітуацыю вакол акумулятарнага завода, – лічыць ён.
Эксперт у галіне права адзначыў, што такая працэдура можа прывесці да закрыцця шкоднай вытворчасці:
– Я падтрымліваю правядзенне рэферэндуму наконт будаўніцтва акумулятарнага завода. Гэта адна з магчымасцяў для яго канчатковага закрыцця і вырашэння гэтага канфлікту паміж грамадзянскай супольнасцю і ўладай.
Цяпер вядома, што рэферэндум адбудзецца пасля 9 жніўня, але дата не вызначаная. Такія дзеянні могуць стаць першымі ў рэгіянальным кантэксце.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце