Мітрапаліт Кандрусевіч: Выбары павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі



Выбары ў Беларусі павінны быць сумленнымі свабоднымі і справядлівымі, заявіў мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, выступаючы 2 ліпеня на Будслаўскім фэсце (Мядзельскі раён Менскай вобласці). Трансляцыя вялася на сайце catholic.by.

„Карабель, імя якому Беларусь, сёння знаходзіцца на ўзбураным сацыяльна-палітычнымі хвалямі моры, — сказаў Кандрусевіч. — Выбары, якія перад намі, павінны быць сумленнымі, свабоднымі і справядлівымі. Яны павінны адбывацца ў духу ўзаемнай павагі паміж рознымі палітычнымі і грамадскімі сіламі”.

Кандрусевіч таксама адзначыў: „Закладзены Творцам прынцып свабоднай волі прадугледжвае магчымасць свабоднага выбару, што будзе спрыяць так патрэбнай у наш час кансалідацыі нашага грамадства. Паводле вучэння святога Яна Паўла II, у разнароднасці павінна праяўляцца адзінства ў імя дасягнення супольнага дабра для адзінай нашай Бацькаўшчыны, імя якой Беларусь. Таму не будзем баяцца цяжкасцяў”.

belapan.by