У Берасці сталі вядомыя месцы для правядзення агітацыйнай кампаніі
У гэтых кропках кандыдаты ў прэзідэнты змогуць сустракацца з сваімі патэнцыйнымі выбаршчыкамі:
– Сустрэцца з выбаршчыкамі ў абласным цэнтры можна будзе ўсяго ў трох месцах. У Ленінскім раёне — Дом культуры чыгуначнікаў па адрасу вуліца Кіжаватава, 9/1, у Маскоўскім раёне — філіял Брэсцкага абласнога палаца культуры, установа Рэспубліканскі палац культуры прафсаюзаў па вуліцы Маскоўскай, д. 275 і Цэнтр культуры і вольнага часу па вуліцы Жукава 1.
Для таго, каб правесці масавыя мерапрыемствы ў паведамляльным парадку, у Ленінскім раёне можна будзе падаць заяўку на пляцоўку каля Еўраопта па вуліцы Адамкоўскай 44 ці ў Маскоўскім раёне на алеі каля сцэнічнай пляцоўкі парку імя воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце