У Беларусі шукаюць подпісы, што зніклі падчас выбарчай кампаніі
Пад хэштэгам «Знік подпіс» людзі распавядаюць гісторыі ды пачуцці адносна таго, што подпісы былі прызнаныя несапраўднымі ў падтрымку розных патэнцыйных кандыдатаў на прэзідэнцкі пост.
Удзельніца флэшмоба спадарыня Нэлі распавяла падрабязней пра сваю матывацыю:
– Наконт маіх правоў у мяне вельмі шмат пытанняў. Але каб не быць галаслоўным, а быць канкрэтным, там канкрэтная сітуацыя, мяне проста пазбавілі права голасу. Я паставіла два подпісы за двух кандыдатаў, але аказалася, што ў мяне няма імя, прозвішча і імя па бацьку, няма прапіскі, няма серыі пашпарта і няма подпісу.
Адшукаць расповеды можна ў сацыяльных сетках. Адная з мэтаў – паказаць колькасць тых, чые волевыяўленне засталося не ўлічаным.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: facebook.com