Гомельскі гурт “Place to be” далучыўся да акцыі “Культпратэст”
Гомельскія музыкі далучыліся да акцыі “Культпратэст”. Гурт “Place to be” размясціў на сваіх старонках у сацыяльных сетках тэкст, дзе выказвае пратэст супраць незаконных затрыманняў, супраць датэрміновага галасавання з пагрозамі выселіць з інтэрнатаў і супраць забаронаў непажаданых музыкаў.
Музыка гурту “Place to be” Уладзімір Малюкоў распавёў, чаму далучыўся да акцыі “Культпратэст”:
– Каб пра гэта больш людзей даведалася, што ёсць такі пратэст. Проста мы салідарныя з сітуацыяй, што гэта несправядліва і трэба мяняць, не трэба баяцца. Нічога тут такога страшнага няма, гэта проста пазіцыя. Я не бачу прычыны баяцца, таму што я не адчуваю, што тут нешта такое супрацьзаконнае.
Да акцыі “Культпратэст” далучыліся многія акцёры і музыкі. У ягоных межах вядомыя асобы запісалі нават відэазварот з патрабаваннем выпусціць палітзняволеных.
Беларускае Радыё Рацыя