Беларусы ў I паўгоддзі купілі валюты на $ 658,2 млн больш, чым прадалі
Беларусы ў I паўгоддзі купілі валюты на $ 658,2 млн больш, чым прадалі. Пра гэта сведчаць статыстычныя дадзеныя Нацыянальнага банка.
За шэсць месяцаў гэтага года фізічныя асобы купілі наяўнай і безнаяўнай валюты на $ 4 млрд 704,5 млн у эквіваленце, прадалі – $ 4 млрд 46,3 млн. Чыстая купля замежнай валюты фізічнымі асобамі склала $ 658,2 млн.
Суб’екты гаспадарання – рэзідэнты Беларусі купілі замежнай валюты на $ 11 млрд 12.7 млн у эквіваленце, прадалі – $ 10 млрд 213,1 млн.
Нерэзідэнты Беларусі купілі валюты на $ 144,5 млн у эквіваленце, прадалі – $ 409,6 млн.