Кліенты забралі з „Белгазпрамбанка” больш за 1 млрд рублёў



З красавіка па чэрвень 2020 года кліенты забралі з рахункаў „Белгазпрамбанка” больш за 1 млрд рублёў. Гэта амаль траціна ад усіх сродкаў, якія кліенты захоўвалі на рахунках у банку.

Да 1 красавіка 2020 года ў банку захоўвалася 3,2 мільярды рублёў кліентаў. Да 1 ліпеня яны скараціліся да 2,2 млрд. Гэта вынікае з апублікаванага банкам бухгалтарскага балансу. З дакумента бачна, што за той жа перыяд у „Белгазпрамбанка” сфармаваліся абавязацельствы перад Нацбанкам Беларусі на 215 млн рублёў. 11 чэрвеня ў „Белаграпрамбанку”, які на 99% належыць расейскім акцыянерам, прайшлі ператрусы.

Праз тыдзень, 18 чэрвеня, быў затрыманы экс-старшыня праўлення БГПБ Віктар Бабарыка, які пакінуў гэтую пасаду дзеля ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. 14 чэрвеня банк атрымаў часовую адміністрацыю на чале з экс-старшынёй Нацбанка Надзеяй Ермаковай.