Берасцейская культура вяртаецца да жыцця



Берасцейская культура вяртаецца да жыцця.

Пасля некалькіх месяцаў вымушаных вакацый абвешчана пра аднаўленні пастановак у Берасцейскім абласным драматычным тэатры і тэатры лялек:

– Асноўная ўмова аднаўлення працы — прытрымліванне сацыяльнай дыстанцыі як меры перасцярогі ў перыяд эпідэміі. Гэта значыць, што гледачы будуць сядзець праз адно крэсла. Таксама наведвальнікам паабяцалі — будзе весціся санітарная апрацоўка памяшкання.

У тэатр рэкамендавана прыходзіць у масцы і з дэзінфекуючыя сродкамі. Пры гэтым звычайную маску дазваляецца замяніць на тэатральную. Першая прэм’ера пасля перапынку адбудзецца ўжо сёння, 5 ліпеня, а 19-й гадзіне. Гэта пастаноўка Не пакідай мяне.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце