Барыс Хамайда: „Нам патрэбна „беларуская Плошча!”
Найстарэйшы віцебскі апазіцыянер, юрыст Барыс Хамайда лічыць, што ў Беларусі варта запачаткаваць народны рух за аднаўленне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. Ён лічыць яе дзеянне гвалтоўна прыпыненым, і не прызнае сучаснага заканадаўства.
Што да прапановы кандыдата на пасаду прэзідэнта Віктара Бабарыкі правесці рэферэндум, каб аднавіць Канстытуцыю 1994 года, то спадар Хамайда падзяляе гэтую ідэю не ў поўнай меры:
-Тое, што згадалі тую Канстытуцыю, — вельмі станоўча. Але ніякіх рэферэндумаў не патрэбна. Канстытуцыя 1994 года павінна быць адноўлена аўтаматычна, а не пры ўмове, што Бабарыка стане прэзідэнтам і потым правядзе рэферэндум. Хто б ні стаў прэзідэнтам, я лічу, ён не будзе легітымным, бо ў нас зараз няма легітымнай Канстытуцыі. І калі людзі кажуць, што гатовыя выйсці на плошчу, каб бараніць свой уласны выбар у выпадку чарговай “элегантнай перамогі” Лукашэнкі, то гэта будзе не “Плошча”, а натоўп!
На думку Барыса Хамайды, беларусаў павінна аб’яднаць барацьба за дзяржаўны суверэнітэт, замацаваны юрыдычна ў Канстытуцыі 1994 года. І нацыянальная ідэя, здольная натхніць на гэтую барацьбу. Таму важна не проста выйсці на Плошчу, а зрабіць так, каб гэта была “беларуская Плошча”.
Цалкам гутарку з Барысам Хамайдам слухайце ў далучаным файле:
Ганна Ліпка, Беларускае Радыё Рацыя