На Берасцейшчыне каронавірус адступае часткова
Звесткі пра тое, колькі ёсць хворых на дадзены момант на Берасцейшчыне, адсутнічаюць, але некаторыя рэгіянальныя медыцынскія ўстановы вяртаюцца да звычайнай працы:
– Так сустракаецца інфармацыя пра тое, што ў Баранавічах, Пінску, Кобрыні, Жабінцы, Белаазёрску, Бярозе, Ганцавічах, Лунінцы ды Століне аддзяленні, што былі раней перапрафіляваныя, вяртаюцца да штодзённай працы. Але пакуль што тое ж самае нельга казаць пра Берасце.
У вобласці запланавае паэтапнае вяртанне працы. Усё будзе залежыць, у тым ліку, ад эпідэміялагічнай сітуацыі па краіне ў цэлым.
Паступова згортваюцца валанцёрскія ініцыятывы. Адразу пасля таго як Мола-Мола заблакавалі, быў спынены збор сродкаў для берасцейскіх медыкаў у анлайне.
Фота: brestcity.com
Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце