Берасце: тэсты на антыцелы да Covid-19 падаражэлі і іх не хапае



Каля трыццаці пяці рублёў — такі кошт тэсту на антыцелы да Covid-19 у Берасці. Але колькасць тых, хто можа прайсці такое тэставанне, абмежаваная:

– Раней, яшчэ ў чэрвені, кошт такога тэсту складаў 20 рублёў. Але тэсты хутка скончыліся, паколькі жадаючых было больш, чым магчымасцяў для правядзення тэстаў.

На дадзены момант папярэджваюць — для таго, каб зрабіць тэсты, неабходна загадзя запісацца. Але ніхто не дае гарантыі, што тэсты будуць у наяўнасці.

Для таго каб зрабіць тэст, абавязкова пры сабе мець пашпарт. Працэдура робіцца ў Берасцейскім абласным кожна-венералагічным дыспансеры. Пра наяўнасць тэстаў неабходна ўдакладняць пры тэлефанаванні, паколькі другі раз іх даставілі не больш за сотню.

Аліса Поль, Беларускае Радыё Рацыя, Берасце