Вандалізм на Пінскіх старажытных могілках



На пінскіх старажытных могілках, якім летась споўнілася 200 гадоў, грамадскія актывісты выявілі чарговыя факты вандалізму. Па-ранейшаму ўскрываюцца склепы і ганьбяцца пахаванні. З-за гэтага, толькі за пошнія пяць гадоў, комплекс страціў каля 30-ці пахаванняў.

Могілкі ад 1993 года ўключаны ў спіс гісторыка-архітэктурнай спадчыны, але для яе захавання пакуль нічога не робіцца.

“Тое, што цяпер сабою ўяўляюць могілкі – гэта рэшткі”, – кажа краязнаўца Эдвард Злобін:

– Апошні перапіс быў, універсітэт з Любліна праводзіў інвентарызацыю – гэта па-мойму быў 1998 год, тады налічылі на каталіцкай частцы 555 гістарычных пахаванняў. Канешне мінімальна, што захавалася, вось калі на той жа каталіцкай частцы ў 1927 годзе, ёсць такі архіўны дакумент, калі прыблізна вылічвалі, тады было 4000 пахаванняў, а ўніверсітэт налічыў толькі 555.

На пінскіх старажытных могілках пахаваныя прадстаўнікі вядомых родаў Агінскіх, Ордаў і Скірмунтаў. Удзельнікі вызвалечнай барацьбы 19-га стагоддзя, нямецкія, польскія, расейскія жаўнеры і маракі.

Беларускае Радыё Рацыя