Cтаршыня “Грамадзянскай платформы” і Анджэй Дуда наведаюць Падляшша



Дарадцы клубу “Грамадзянскай платформы” і некаторыя прадстаўнікі падляшскага самакіравання перад нядзельнымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Польшчы выказаліся ў падтрымку кандыдата ад Грамадзянскай кааліцыі Рафала Тжаскоўскага. Разам з прадстаўнікамі  самакіравання ў канферэнцыі прыняў ўдзел прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі. “Гарантам таго, што самакіраванне будзе надалей развівацца, ёсць прэзідэнт Рафал Тжаскоўскі, які таксама з’яўляецца прадстаўніком самакіравання”, – сказаў прэзідэнт Беластока. 

Ужо заўтра ў рамаках падтрымкі кандыдата ад Грамадзянскай кааліцыі на Падляшша прыязджае старшыня “Грамадзянскай платформы” Борыс Будка. Ён наведае Беласток, Бельск-Падляшскі, Гайнаўку, Сямяцічы і Ломжу. Таксама заўтра Падляшша наведае кандыдат ад Аб’яднаных правых сілаў і дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда, які сустрэнецца з жыхарамі  Сувалкаў, Аўгустова, Тыкоціна і Ломжы.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы прызначаны на нядзелю 12 ліпеня.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: wroclaw.pl