Пра тое, што з Мінаховы здароўя нам нічога не страшна



Міністэрства аховы здароўя хутка дагоніць і перагоніць тэлебачанне ў плане навешвання лакшыны на вушы: паводле дадзеных Мінаховы здароўя, у Беларусі колькасць інфікаваных усяго 249 чалавек за апошнія суткі. Пакуль Гішпанія і Казахастан абвяшаюць пра вяртанне каранцінаў у сувязі з пандэміяй, Беларусь наадаварот гаворыць усім пра зніжэнне колькасці хворых. Не краіна – а нейкі рай. Асаблівае, калі паглядзець на статыстыку Міністэрства аховы здароўя.

Цяпер Міністэрства аховы здароўя можа яшчэ і палохаць у стылі беларускага тэлебачання. Маўляў: “У-у-у, паглядзіце, як там, за мяжой, страшна, там зноў каранавірус наступае. А ў нас добра, у нас футбол”. Непрыемна, канешне, што 16 чалавек з футбольнага берасцейскага “Дынама” ўжо зарадзіліся каронавірусам , але што паробіш. Праўда, на ўсялякі выпадак Міністэрства аховы здароўя вырашыла ціхенька зробіць масава тэсты і абвесціла 14-дзённую самаізаляцыю для некаторых футбалістаў. А футбол Міністрэства не сказала, каб спынялі. У нашай краіне цяпер зусім іншыя ўстаноўкі, таму хворых у нас мусіць быць усе менш і менш. А хто не ўпісался ў агульную карціну, то калі ласка, далечвайцеся дома, бо вы Міністэрству аховы здароўя псуеце карціну. Добра. Што ў нас бубоннай чумы яшчэ не здарылася. Хаця з той статыстыкай Міністэрства аховы здароўя, як цяпер, нам нічога не страшна. Нават чума.

Беларускае Радыё РАЦЫЯ