Другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Польшчы пройдзе 12 ліпеня



Польшча выбірае прэзідэнта. У бліжэйшую нядзелю, 12 ліпеня, пройдзе другі тур выбараў. У аркушах для галасавання – два прозвішчы: дзейнага прэзідэнта, вылучэнца кіроўнай партыі «Права і Справядлівасць» Анджэя Дуды, і прэзідэнта Варшавы, вылучэнца апазіцыйнай Грамадзянскай кааліцыі Рафала Тшаскоўскага.

Паводле сацыялагічных апытанняў, вынік другога тура выбараў можа быць розным. Сёння ў Падляшскі рэгіён у рамках выбарчай кампаніі прыедуць: прэзідэнт Анджэй Дуда, які сустрэнецца з жыхарамі Сувалкаў, Аўгустава, Тыкоціна і Ломжы: і старшыня «Грамадзянскай платформы» Борыс Будка. Ён наведае Беласток, Бельск-Падляшскі, Гайнаўку, Сямяцічы і Ломжу ў рамках падтрымкі Рафала Тшаскоўскага.

Беларускае Радыё Рацыя