Віленскі злотнік са Слоніма



Пра слонімскіх злотнікаў, пачынаючы з XVII стагоддзя, чытачы даведаюцца, калі пагартаюць і прачытаюць ліпеньскі выпуск “Слонімскага краю”.

Выданне распачынаецца артыкулам “Слонімец Станіслаў Даніловіч – славуты віленскі злотнік”, падрыхтаваны паводле кнігі Анатоля Цітова “Злотніцтва Беларусі. XII – пачатак ХХ ст.”, якая пабачыла свет сёлета ў Менску. З артыкула бачна, што Слонім заўсёды вызначаўся майстрамі-злотнікамі, сярод якіх славутым быў Станіслаў Даніловіч. Пра яго і іншых злотнікаў чытачы даведаюцца са “Слонімскага краю”.

Публікуе электроннае выданне і матэрыялы пра генерала з вёскі Нагуевічы Аляксандра Гундара, які з сярэдзіны 1990-х гадоў быў дырэктарам канцэртнай залы “Менск”, пра гісторыю ўладальнікаў маёнтка Старыя Жыровічы з канца XV стагоддзя да 1939 года, пра слонімскія экспанаты з фондаў Дзяржаўнага гістарычнага музея ў Маскве, пра слонімскі храм і кляштар на мапе XVIII стагоддзя і іншыя.

Знаёміць “Слонімскі край” і са слонімцамі ў свеце – гэта Шмуэль Гіршгорн, які загінуў у Варшаве ў 1942 годзе, і з Галінай Венцэк-Пшыбала, якая працавала музычным рэдактарам на Польскім радыё ў Шчэціне.  Друкуе выданне і шмат новых рэдкіх фотаздымкаў.

Ранейшыя і свежы нумары “Слонімскага краю” чытайце тут.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя