Еўрапарламент прызначыў дэбаты па сітуацыі ў Беларусі
З дакладам выступіць высокі прадстаўнік Еўразвяза ў замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Сёння ў Брусэлі адкрываецца чарговая сесія Еўрапейскага парламента. Адной з тэм стане Беларусь. Заўтра, 9 чэрвеня, запланавана правядзенне дэбатаў аб сітуацыі ў нашай краіне. Еўрапарламентарыі абмяркуюць ход перадвыбарчай кампаніі ў Беларусі і затрыманні лідараў і актывістаў апазіцыі, гаворыцца ў паведамленні на сайце Еўрапарламента.
Перад дэбатамі з дакладам аб міжнародных дачыненнях і сітуацыі з правамі чалавека выступіць высокі прадстаўнік ЕЗ у замежных справах і палітыцы бяспекі Жазеп Барэль.
Напярэдадні 31 дэпутат Еўрапарламента выступіў з ініцыятывай па ўвядзенні санкцый супраць Лукашэнкі і беларускіх чыноўнікаў, якія парушаюць законы, і якія перашкаджаюць правядзенню перадвыбарнай кампаніі.