Эксперт: Гэты канфлікт стварае для Беларусі неверагодныя рызыкі і выклікі
Беларускія эканамічныя эксперты ўжо ацэньваюць страты, якія панесла Беларусь ад расейска-ўкраінскага канфлікту. І гэтыя страты будуць павялічвацца. Але магчымы і іншыя рызыкі для Беларусі ад працягу ўкраінскага крызісу. Кажа эксперт Аляксандр Сінкевіч:
– Гэты канфлікт цягне за сабой неверагодныя рызыкі і выклікі, пра якія раней і думаць ніхто не мог. Перадусім для Беларусі гэта выклік плыні уцекачоў з Украіны, ужо зараз дзясяткі тысяч прыехалі. Па-другое, гэта рызыка анархіі ва Украіне і самае галоўнае – тэхнагенных катастроф. І па-трэцяе, спаўзанне самаго канфлікту – бандытаў, зброі, крыміналу і г.д. – з нестабільнай зоны.
Паводле Аляксандра Сінкевіча, Беларусь апынулася па сутнасці прыфрантавой дзяржавай, таму кіраўніцтва краіны максімальна зацікаўлена ў мірным вырашэнні ўкраінскага крызісу.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя