У Менску і Бабруйску адбыліся затрыманні ўдзельнікаў велапрабегу салідарнасці



Увечары 9 ліпеня ў Менску быў затрыманы ўдзельнік велапрабегу салідарнасці Андрэй Бароўскі. Супрацоўнікі міліцыі чакалі яго каля пад’езда дома. Сказалі, што павязуць у Цэнтральны РУУС.

Пра гэта паведаміла яго сястра Марына. Інфармацыю пра затрыманне актывіста пацвердзіў і праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як паведамляе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь», у Бабруйску таксама затрымалі ўдзельніка велапрабегу салідарнасці. Затрымалі на падставе таго, што міліцыянты нібыта шукаюць скрадзены ровар. Імя затрыманага на дадзены момант яшчэ невядома.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: тг-канал МКБ