Святлана Нарскіна: Буду працягваць абскарджваць рашэнне суда
Гомельскі абласны суд пакінуў без змяненняў пакаранне Святланы Нарскінай за ўдзел у акцыі падтрымкі Сяргея Ціханоўскага. Гамяльчанку суд Цэнтральнага раёну аштрафаваў на 10 базавых велічыняў.
Святлана Нарскіна спрабуе абскардзіць дадзенае рашэнне і скіраваная рашуча.
– Я адчуваю, што за маёй спіной патрымка, і гэта мне дазваляе рухацца наперад. Я не спынюся ні на аданым этапе – пайду да канца. Трэба будзе, наступная інстанцыя – ААН. І мая актыўная грамадзянская пазіцыя яшчэ больш будзе моцнай, тывалай, і я ні на міг не спынюся зараз. Яны мяне справакавалі на гэта.
Святлана Нарскіна збіраецца абскарджваць рашэнне Гомельскага абласнога суда.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота „Гомельскай Вясны”.