АГП супраць кандыдатаў-спойлераў



Аб’яднаная грамадзянская партыя будзе дапамагаць камандам Святланы Ціханоўскай і Віктара Бабарыкі падчас выбараў, калі іх зарэгіструюць. Зараз партыяй праводзяцца расследаванні для доказу таго, што спойлеры Аляксандра Лукашэнкі Ганна Канапацкая, Андрэй Дзмітрыеў і  Сяргей Чэрачэнь не сабралі па 100 тысяч подпісаў.

Кажа лідар партыі АГП Мікалай Казлоў:

– Камунікацыя з нашымі актывістамі і кіраўнікамі на месцах даюць нам падставу лічыць, што яны не сабралі неабходныя 100 тысяч подпісаў. Мне здаецца, такім чынам гэтыя людзі ўступаюць у змову з Адміністрацыяй прэзідэнта і спрабуюць такім не вельмі сумленным чынам проста легітымізаваць гэтыя выбары і даюць магчымасць рэжыму пакідаць у зняволенні і Ціханоўскага, і Бабарыку.

Паводле Мікалая Казлова, збор подпісаў праходзіў на вачах у людзей. Калі не было чэргаў да іх пікетаў, калі не было відаць і саміх пікетаў, то пра якія 100 тысяч можна казаць?Казлоў просіць журналістаў як мага больш кантактаваць з гэтымі трыма асобамі, каб задаваць і агучваць пытанні, як і калі?

Беларускае Радыё Рацыя