Праваслаўныя адзначаюць Дзень Пятра і Паўла



Згодна з паданнем, святыя апосталы, вучні Хрыста, прынялі пакутніцкую смерць за веру ў адзін дзень. Пётр адразу быў самым адданым вучнем Хрыста. Апостала пакаралі смерцю ў Рыме, Пётр папрасіў, каб яго ўкрыжавалі ўніз галавой, бо лічыў сябе нявартым такой жа смерці, як у Сына Божага.

Калі Пётр уяўляе сабой адданасць веры, то лёс Паўла паказвае, як чалавек здольны змяніцца да лепшага, – кажа святар Міхаіл Лабковіч:

– Апостал Павел быў напачатку адным з ганіцеляў хрысціянаў, але затым на шляху ў Дамаск адбылася яго сустрэча з Хрыстом. Госпад у яго рахмана запытаўся: «Павел, чаму ты гоніш мяне, бо цяжка табе ісці супраць ражна?» І Павел, уражаны тым светам, той любоўю і міласцю, якая сыходзіла ад Хрыста, затым у Дамаску прымае святое хрышчэнне і становіцца адным з самых цвёрдых паслядоўных місіянераў.

Паўла таксама пакаралі смерцю ў Рыме – яму адсеклі галаву. Разам з ім пакаралі смерцю і ягоную жонку.

Беларускае Радыё Рацыя