Большасць польскіх грамадзян у Беларусі прагаласавала за Дуду



У другім туры прэзідэнцкіх выбараў ў Польшчы, што прайшлі ў нядзелю, перамог дзейны прэзідэнт Анджэй Дуда. За яго таксама прагаласавала большасць польскіх грамадзян у Беларусі.

Паводле дадзеных з польскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў у Рэспубліцы Беларусь, за Анджэя Дуду прагаласавалі 189 польскіх грамадзян, а за ягонага суперніка Рафала Тшаскоўскага – 179.

Галасаванне ў другім туры выбараў Прэзідэнта Польшчы праходзіла ў выбарчых камісіях, створаных пры амбасадзе Польшчы ў Менску і ў генеральных консульствах у Гародні і Берасці. Як паведамляе ПАР, пасля апублікавання пратакола старшыні камісіі 60 чалавек прагаласавалі за Андрэя Дуду ў Менску, за Рафала Тшаскоўскага – 90. У Гародні прэзідэнт атрымаў 103 галасы, а яго апанент – 59. У Берасці прагаласавалі 26 выбаршчыкаў, Тшаскоўскі – 30. У Беларусі няма абмежаванняў з-за эпідэміі каронавірусу, таму для галасавання не было перашкодаў.

Выбары праводзіліся з выкарыстаннем санітарна-гігіенічных нормаў – былі неабходныя маскі, дэзінфекцыя рук і захаванне адлегласці, аднаразовыя асадкі.

Некаторыя выбаршчыкі – 29 у Менску, 18 у Гародні і сем у Берасці – прагаласавалі па пошце.