Менскае «Дынама» знізіла заробкі легіянерам
Менскае «Дынама» абвясціла аб зніжэнні заробкаў трох хакеістаў – канадцаў Франсіса Парэ, Дэні Тэйлара і амерыканца Шэйна Прынса.
«Гэта ні ў якім разе не значыць, што Шэйн, Фрэнк і Дэні не апраўдалі нашых надзей і не адпрацавалi тыя грошы, на якія мы з імі дамаўляліся першапачаткова. Каб выціснуць максімум з наяўных у нас даволі сціплых магчымасцяў, актыўна аптымізуем затраты. Гэта датычыцца ў тым ліку кантрактаў з некаторымі хакеістамі. Клуб удзячны ўсім гульцам, якія пайшлі насустрач у гэтым пытанні, добра, што яны разумеюць няпростую эканамічную сітуацыю ў краіне і свеце. Гэта паказвае іх матывацыю гуляць у «Дынама» і ў нацыянальнай зборнай Беларусі, якая разглядае ўсіх трох у якасці кандыдатаў на ўзмацненне складу перад хатнім чэмпіянатам свету», – патлумачыў рашэнне генеральны дырэктар «Дынама» Зміцер Баскаў. У мінулым сезоне Шэйн Прынс набраў 29 (12 + 17) ачкоў у 55 матчах пры паказчыку карыснасці «-26».
Франсіс Парэ адзначыўся 20 (11 + 9) выніковымі баламі і паказчыкам «-10» у 52 паядынках. Дэні Тэйлар згуляў за «Дынама» 20 матчаў, адбіўшы 86,7% кідкоў. Гэта горшы паказчык у КХЛ.
Латвійскі абаронца папоўніў «Цмокi»
Менскія «Цмокi» ўзмацніў латвійскі абаронца Томс Лейманіс. Пра гэта паведамляе прэс-служба. Кантракт гульца прадугледжвае выпрабавальны перыяд. Мінулы сезон 25-гадовы гулец правёў у другім дывізіёне Іспаніі, дзе дапамог «Вальядаліду» стаць чэмпіёнам турніру.
Уладзіслаў Ложкін прызнаны найлепшым гульцом 17-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе
Форвард «Смалявічаў» Уладзіслаў Ложкін прызнаны найлепшым гульцом 17-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі. 18-гадовы нападнік зусім нядаўна перайшоў у склад смалявіцкай каманды з менскага «Дынама» і ўжо ў дэбютным паядынку дапамог свайму новаму клубу перамагчы «Іслач» (3:1), аформіўшы галявы дубль.
Зараз турнірную табліцу 30-га чэмпіянату Беларусі ўзначальвае «Шахцёр», які набраў 33 ачкі ў 17 матчах, у БАТЭ на два балы менш, футбалісты «Нёмана» маюць 30 ачкоў пасля 16 праведзеных сустрэч. Матчы 18-га тура пройдуць з 17 па 19 ліпеня
Лепшы бамбардзір першай лігі Ян Сянкевіч пяройдзе ў «Гарадзею»
Нападаючы Ян Сянкевіч стане гульцом «Гарадзеі».
Пра гэта паведамляе «Ліда спартыўная». У цяперашнім сезоне форвард выступаў у складзе «Ліды». Правёў 12 паядынкаў, забіў 10 мячоў і аддаў адну галявую перадачу.
«Вільярэал» страціў шанцы прабіцца ў Лігу чэмпіёнаў
«Рэал Сасьедад» на выездзе адолеў «Вільярэал» у матчы 36-га тура чэмпіянату Іспаніі – 2:1. «Вільярэал», такім чынам, страціў шансы трапіць у Лігу чэмпіёнаў у новым сезоне. За два туры да фінішу «Атлетыка» і «Севілья» апярэджваюць «Вільярэал» на дзевяць балаў, клубы гарантавалі сабе месца ў групавым этапе Лігі чэмпіёнаў-2020/21.
Яшчэ дзве пуцёўкі раней дасталіся «Рэалу» і «Барселоне».
Беларускае Радыё Рацыя