З пачатку года ў Беларусі здарылася больш за 800 лясных пажараў



Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік упраўлення лясной гаспадаркі Мінлясгасу Сяргей Александровіч:

– Па стане на 14 ліпеня, на тэрыторыі ляснога фонда Міністэрства лясной гаспадаркі адбылося больш за 800 выпадкаў лясных пажараў. Агульная плошча якіх склала крыху больш за 6,5 тыс. гектараў. За мінулыя выходныя зафіксавана толькі тры выпадкі лясных пажараў, нязначнай плошчай, крыху менш за палову гектара. Асноўнай прычынай узгарання з’яўлялася перш за ўсё парушенне грамадзянамі патрабаванняў пажарнай бяспекі пры наведванні лясоў.

Прадстаўнік Мінлясгасу нагадаў, што за парушэнне правіл пажарнай бяспекі ў лесе прадугледжаны штраф у памеры да 25 базавых велічынь.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота: pixabay