Аляксей Носаў: Я хачу жыць на сваёй радзіме



Акцыі салідарнасці не толькі прадэманстравалі ўзаемадапамогу беларусаў, што жывуць за мяжой, і беларусаў, што жывуць на Радзіме. Гэта падмурак для будучых грамадскіх ды культурніцкіх стасункаў — перакананы беларус Аляксей Носаў, які ўдзельнічаў у акцыі ў Гішпаніі.

Ён адзначыў, што самая галоўная матывацыя да такіх дзеянняў — надакучыла бясконца чакаць змены ўлады:

– Проста я 26 гадоў ужо гэта хачу зрабіць, ну не 26 канешне. Першыя гады былі такія даволі цікавыя, усе чакалі чым гэта скончыцца і да чаго гэта прывядзе. У кагосьці была надзея, у кагосьці яшчэ нейкія пачуцці. Пасля гэта ўсё пачало валіцца са страшнай сілай і вельмі многіх таленавітых людзей раскідала па свеце. Я хачу жыць на сваёй радзіме, я не хачу жыць у чужой краіне, быць тут чужым нават калі ў мяне тут усё склалася.

Аляксей Носаў перакананы, што такія акцыі за мяжой — гэта толькі пачатак. Чым бліжэй да выбараў — тым больш актыўнымі будуць станавіцца беларусы замежжа. Не выключана, што масавыя мерапрыемствы працягнуцца і па завяршэнні прэзідэнцкай кампаніі.

Беларускае Радыё Рацыя