Менскае „Дынама” не паляціць у Нур-Султан – турнір у Казахстане адменены
Менскае „Дынама” не паляціць у Нур-Султан на зборы – турнір у Казахстане адменены. У гэтай краіне падоўжаныя абмежавальныя меры як мінімум да 2 жніўня. Такім чынам, перадсезонныя зборы „Дынама” будуць скарэктаваныя.
Клуб ужо шукае іншых супернікаў для таварыскіх матчаў у гэтыя даты, адзначае твітэр „зуброў”.
Мікіта Лявонаў пакінуў гарадзенскі „Кронан” і будзе выступаць у іспанскім „Сан-Хасэ”
Левы паўсярэдні 24-гадовы Мікіта Лявонаў пакінуў гарадзенскі „Кронан” і будзе выступаць у іспанскім „Сан-Хасэ” (Д3). Гандбаліст заключыў гадавы кантракт з магчымасцю падаўжэння. Каманда з Канарскіх выспаў ўжо мае вопыт супрацоўніцтва з беларусамі: раней там гулялі брамнікі Дзмітрый Патоцкі і Максім Лапіцкі.
Левы паўсярэдні Віталь Кіслюк прыняў рашэнне завяршыць кар’еру ў 26 гадоў. Апошнім клубам гандбаліста быў расейскі „Віктар”. У мінулым сезоне Кіслюк сутыкнуўся з дэфіцытам гульнявой практыкі – і ўвесну бакі скасавалі кантракт па пагадненні бакоў.
Сталі вядомыя даты правядзення 1/2 чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод мужчын
Сталі вядомыя ўдзельнікі і даты правядзення паўфінальнай серыі плэй-оф чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве сярод мужчын. Матчы паўфінальных серый пройдуць да дзвюх перамог. У першай пары, якая пачне свае паядынкі сустрэчай 15 ліпеня, згуляюць ХК „Менск” і СДзЮШАР ХК „Менск”-РЦОП. У другой пары паспрачаюцца за фінал берасцейскі „Будаўнік” і ХК „Гомель”. Іх паядынак пачнецца 25 ліпеня.
Чыкагскі марафон-2020 адменены
Чыкагскі марафон 2020 года адменены з-за пандэміі каронавіруса. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце спартовага мерапрыемства. У спаборніцтвах, якія павінны былі прайсці 11 кастрычніка, планавалі прыняць удзел каля 50 тысяч аматараў бегу і прафесійных спартоўцаў. Гэта не першы марафон серыі World Marathon Majors, які адменены ў гэтым годзе. Раней з-за каронавіруса былі адмененыя старты ў Бостане, Нью-Ёрку і Берліне. Такійскі марафон прайшоў без удзелу спартоўцаў-аматараў, забег у Лондане пакуль перанесены з 26 красавіка на 4 кастрычніка.
Рэшфард – прыярытэтная трансферная мэта «ПСЖ»
Нападнік «Манчэстар Юнайтэд» Маркус Рэшфард зацікавіў «ПСЖ», паведамляе The Independent. Парыжане вызначылі 22-гадовага гульца як прыярытэтную трансферную мэту. У пераходзе ангельца зацікаўлены асабіста трэнер «ПСЖ» Томас Тухель. «Ман Юнайтэд» шануе форварда, але за яго трансфер манкуніянцы хацелі б атрымаць больш за 100 млн фунтаў. У 28 матчах АПЛ цяперашняга сезону Рэшфард забіў 16 галоў і аддаў 7 выніковых перадач.
Ян Каравай, Беларускае Радыё Рацыя
Фота: twitter.com/hcdinamoby