У Гародні некалькі сотняў чалавек выйшлі на акцыю салідарнасці



Некалькі сотняў чалавек увечары 14 ліпеня выйшлі на Савецкую плошчу ў Гародні выказаць салідарнасць з палітвязнямі.

Людзі стаяць альбо шпацыруюць па плошчы, перыядычна пляскаюць у ладкі, ім сігналяць аўтамабілі, якія праязджаюць. Час ад часу людзі, якія сабраліся на плошчы, скандуюць: „Жыве Беларусь!” Частка людзей стала ў ланцуг уздоўж плошчы і апладзіруе.

Па плошчы ходзяць тры амапаўцы, ёсць сілавікі ў цывільным. Пакуль затрыманняў не было, аднак пад’ехалі міліцэйскія мікрааўтобусы без абазначэнняў і аўтазак.

belapan.by