«Рытм» выйшаў наперад у паўфінальнай серыі жаночага чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве
Гарадзенскі «Рытм» выйшаў наперад у паўфінальнай серыі чэмпіянату Беларусі па хакеі на траве, абыграўшы ў стартавым паядынку смалявіцкую «Вікторыю» з лікам 5:4.
У другім матчы паўфінальнай серыі турніру дружына ХК «Менск» на сваім полі без праблем разабраўся з баранавіцкім «Тэкстыльшчыкам- БарДУ», даслаўшы дзесяць мячоў у браму гасцей – 10:0. Хет-трыкам адзначылася Вікторыя Сідарава. Па два разы вызначыліся Марына Нікіціна і Хрысціна Папкова.
Сустрэчы ў адказ паўфінальнай стадыі турніру будуць згуляныя 17 ліпеня ў Баранавічах і Смалявічах.
Балгарскі «Балкан» стаў супернікам «Цмокi-Менск» у баскетбольнай Лізе чэмпіёнаў
Адбылося лёсаванне новага сезону баскетбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Першым супернікам «Цмокi-Менск» будзе балгарскі клуб «Балкан» з Ботэўград. Спачатку 15 верасня супернікі сустрэнуцца на пляцоўцы балгарскай каманды, а 18 верасня згуляюць у беларускай сталіцы. Пераможца гэтага двухматчавага супрацьстаяння ў другім кваліфікацыйным раўндзе будзе супернічаць з лепшай камандай пары «Лондан Лаянс» (Велікабрытанія) – «Нептунас» (Клайпеда, Літва).
У Кубку Салея-2020 прымуць удзел 16 каманд
Стаў вядомы расклад матчаў Кубка Салея-2020. За перамогу ў першым афіцыйным турніры новага сезону пазмагаюцца 16 каманд. Фармат спаборніцтваў не зведаў змен і будзе такім жа, як і сезонам раней, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ФХРБ. На першай стадыі 14 удзельнікаў будуць падзеленыя на дзве групы. У першай з іх згуляюць «Шахцёр» (Салігорск), ХК «Гомель», «Металург» (Жлобін), «Хімік» (Наваполацк), ХК «Брэст», «Авіятар» (Баранавічы), ХК «Віцебск». У другой – «Нёман» (Гародня), «Дынама-Маладзечна», ХК «Магілёў», «Лакаматыў» (Орша), «Пінскія ястрабы», ХК «Ліда» і зборная Беларусі (U-18). Дружыны на дадзенай стадыі розыгрышу ганаровага трафея правядуць аднакругавы турнір з 6 па 22 жніўня. Па яго выніках вызначацца ўладальнікі пуцёвак у «Фінал чатырох», дзе да іх далучацца менскія «Юнацтва» і «Дынама». Цяперашнім уладальнікам трафея з’яўляецца мінскае «Юнацтва».
Менскае «Дынама» рассталася з канадскім хакеістам
Менскае «Дынама» абвясціла аб скасаванні кантракта з канадскім абаронцам Джо Мороў. Абаронца папоўніў «Дынама» па ходу мінулага сезону. У 22 матчах Джо аддаў тры выніковыя перадачы пры паказчыку карыснасці «-8». Мороў называўся ў ліку кандыдатаў на атрыманне беларускага грамадзянства з мэтай узмацнення зборнай перад хатнім чэмпіянатам свету. Гендырэктар менчукоў Дзмітрый Баскаў адзначаў, што абаронца выказваў такую зацікаўленасць. Таксама «Дынама» абвясціла аб падпісанні праглядальнаму кантракту з маладым форвардам Іллёй Усавым. У мінулым сезоне 19-гадовы хакеіст выступаў у канадскай лізе WHL за «Прынс Альберт». Нападнік правёў 58 матчаў, у якіх адзначыўся 52 ачкамі (22 + 30).
«Яга» выйграла апошні хатні матч чэмпіянату
Беластоцкая «Ягелонія» святкавала перамогу ў матчы 36-га тура польскай экстракласы з уроцлаўскім «Шлёнскам» з лікам 2:1. Галамі у складзе беластачанаў адзначыліся Тарас Раманчук і Якаў Пуліч. Гэта была апошняя сустрэча «жоўта-чырвоных» у гэтым сезоне на гарадскім стадыёне ў Беластоку. У той жа час гэта была другая хатняя перамога ў гэтым годзе, калі гаворка ідзе пра матчы ў чэмпіянаце. «Яга» займае 7-е, передапошняе месца ў турнірнай табліцы чэмпіёнскага раўнда.
«Манчэстар Сіці» перамог «Борнмут»
Завяршыліся чарговыя футбольныя паядынкі 36-га тура Англійскай Прэмʼер-лігі (АПЛ). «Манчэстар Сіці» нанёс паразу «Бормуту» – 2:1.
Перамогу «гараджанам» на «Эціхад» прынеслі галы Давіда Сільвы (і Габрыэла Жэзуса. Абаронца «Манчэстар Сіці» і зборнай Украіны Аляксандр Зінчанка на 77-й хвіліне выйшаў на поле замест француза Бенжамена Мендзі. У іншых матчах гульнявога дня «Бёрнлі» на апошніх секундах з пенальці адыграўся ў «Вулверхэмптана» – 1:1, а «Ньюкасл» прайграў «Тотэнхэму» – 1:3 – дублем адзначыўся Хары Кейн. Новаспечаны чэмпіён «Ліверпуль» на выездзе сустракаўся з лонданскім «Арсеналам» і саступіў 1:2. На 20-й хвіліне гасцей наперад вывеў Садзіа Манэ. Але яшчэ ў першым тайме Александэр Ляказэт зраўняў лік, а перад самым перапынкам Рэйс Нэлсан забіў другі мяч лонданцаў. Адыграцца гасцям ужо так і не ўдалося. «Арсенал» набраў 53 ачкі і падняўся на 10-е месца ў турнірнай табліцы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА