Акцыя салідарнасці з беларусамі ў Канадзе
Байкот ці ўдзел у выбарах некалькіх тысяч беларусаў Канады будзе залежыць ад падзеяў, што адбудуцца ў бліжэйшыя некалькі тыдняў у Беларусі. Яны таксама далучыліся да акцый салідарнасці.
У бліжэйшыя выходныя плануецца працяг мерапрыемстваў, – распавёў беларус Зміцер Гагарын:
– Мы, як усе беларусы, якія жывуць за мяжой, сочым, натуральна, за навінамі, якія сыплюцца з нашай радзімы. Гэта нас вельмі раніць, таму мы хвалюемся і неяк хочам падтрымаць. Таму збіраемся, на колькі гэта магчыма на нашых прасторных канадскіх тэрыторыях, і спрабуем падтрымаць нашых родных і блізкіх, якія засталіся там, у Беларусі.
Падчас акцыі салідарнасці беларусы Канады трымалі бел-чырвона-белыя сцягі, а таксама патрабавалі вызвалення палітычных зняволеных.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота з архіву Змітра Гагарына