15 сутак – за надпіс на майцы



15-цю суткамі арышту пакараны другі ўдзельнік акцыі салідарнасці ў Пружанах Юрый Папко. Ні ў паказаннях міліцыянтаў нічога асаблівага пра правапарушэнні Юрыем Папко не было, як не было яго на здымках з бел-чырвона-белым сцягам. Адзіная віна атрымалася – выйшаў на плошчу ў майцы «Краіна для жыцця», чым прыцягнуў да сябе ўвагу.

Сам суд, паводзіны старшыні суда Вадзіма Мазаля, які вёў працэс і не папярэдзіў, што заяўленыя сведкі з боку Папко павінны выйсці з судовай залы, прадэманстравалі палітычную замову судовага рашэння, – кажа прысутны на судзе грамадскі актывіст Язэп Машкала:

– Сёння быў цырк гэты на працягу паўтары гадзіны. Мы прывезлі дыск з расшыфроўкай стэнаграфіі ад самага пачатку затрымання. Усё там бачна, усё там зразумела, што нашы хлопцы, якія там знаходзяцца, ніхто нічога не парушае.

Мікола Папека, пчаляр, паэт:

– Чакалі, што ўсё ж такі будзе які-небудзь мінімальны штраф, і гэтага штрафа мінімальнага чакалі і бацькі, таму што чалавеку трэба працаваць.

І маці, і жонка няхай плачуць.

Паводле Міколы Папекі, у нармальнай дзяржаве гэтай справы наогул не ўзнікла б.  А тут яна спатрэбілася, каб трымаць у страху грамадства.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя