Юры Дракахруст: Плошча-2020 ужо адбылася?
Штабы Ціханоўскай, Бабарыкі і Цапкалы абвесцілі пра аб’яднанне.
Наколькі гэты крок пашырыць поле мажлівасцяў ва ўмовах перадвыбарчых рэпрэсій, разважае палітолаг Юры Дракахруст:
– Пратэсты 14-га ліпеня выглядаюць як аналаг маўклівых пратэстаў 2011 года. Іншымі словамі, не выключана, што Плошча-2020 ужо адбылася. Яна скончылася так, як мы гэта бачылі. Крытэрам таго, што гэта не так, будзе агітацыйная кампанія. Уступленне штабу Бабарыкі і штабу Цапкалы ў штаб Ціханоўскай – гэта безумоўна станоўчы і важны чыннік, але паказнікам таго будзе тое, колькі людзей будзе прыходзіць.
Юры Друкахруст упэўнены, што дадатковую мажлівасць для кансалідацыі грамадства дасць этап агітацыі.
Беларускае Радыё Рацыя, Менск