Аднаму з падазраваных у забойстве Шарамета працягнулі арышт яшчэ на 2 месяцы
Суд Пячэрскага раёна Кіева працягнуў яшчэ на 2 месяцы арышт падазраванага ў забойстве журналіста Паўла Шарамета Андрэя Антоненкі. Пра гэта паведамляе РБК-Украіна.
Абвінавачванне прасіла павялічыць меру стрымання яшчэ на два месяцы. Падчас слуханняў суд падтрымаў гэтае хадайніцтва.
15 ліпеня стала вядома, што па падазраваных у забойстве Шарамета Юліі Кузьменцы, Андрэю Антоненку і Яне Дугар перадалі ў пракуратуру хадайніцтвы аб падаўжэнні меры стрымання яшчэ на два месяцы.
Журналіст Павел Шарамет загінуў у цэнтры Кіева раніцай 20 ліпеня 2016 года ў выніку выбуху аўтамабіля.
Беларускае Радыё Рацыя