Беласток: „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!”



„Патрабуем, каб улады Беларусі спынілі рэпрэсіі, збіццё і затрыманні сваіх грамадзянаў”. Чарговая акцыя салідарнасці „Стоп рэпрэсіям у Беларусі!” пройдзе 18 ліпеня на Рынку Касцюшкі (каля фантана) ад 13:00 да 14:00 гадзіны.

Раней такія акцыі праходзілі каля Генеральнага консульства Рэспублікі Беларусь. Цяпер мы таксама хочам прыцягнуць увагу жыхароў Беластока, да таго што адбываецца ў суседняй краіне, кажа адзін з арганізатараў акцыі і наш рэдакцыйны калега Аляксей Трубкін:

– Мы хочам падтрымаць незаконна затрыманых. Адбываюцца затрыманні людзей, забіраюць журналістаў і ўсіх хто трапляецца пад руку. Гэта ў першую чаргу інфармацыйная акцыя. Хочам давесці да польскага грамадства і да беларусаў, якія жывуць у Польшчы, што адбываецца. Хочам максімальна пашырыць інфармацыю пра бязмежжа ў Беларусі.

Акцыя санкцыянаваная ўладамі горада, але ў сувязі з пандэміяй COVID-19, удзельнікі пратэсту павінны быць у масках і захоўваць дыстанцыю мінімум 2 метры.

Валянціна Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя