Святалана Ціханоўская: Устаем з канапаў і ідзем галасаваць
Аб’яднанне штабоў Віктара Бабарыкі і Валера Цапкалы вакол кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай сталася лагічным вынікам трывожных падзей у Беларусі.
Кажа кандыдатка Святлана Ціханоўская:
– Мы будзем рабіць усё, што ад нас залежыць, каб сітуацыя змянілася і тыя пяць прынцыпаў, якія мы агучылі, былі выкананыя. Устаем з канапы і ідзем на выбары. Калі будзе высокая яўка і будзе бачна, што дзеючая ўлада не набірае 50%, то аб’яўляецца аўтаматычны другі тур, гэты варыянт мы таксама разглядаем.
Агульны штаб ставіць за мэту дапамагчы выбаршчыкам абараніць свае галасы.
Беларускае Радыё Рацыя