У найбуйнейшых банках Беларусі прызначаны прадстаўнікі дзяржавы
Савет міністраў і Нацыянальны банк Беларусі прынялі пастанову, якой прызначылі прадстаўнікоў дзяржавы ў шасці найбуйнейшых банках, паведамляе onliner.by.
Гэты ўказ прадугледжвае права (але не абавязак) прызначаць прадстаўнікоў дзяржавы ў тых арганізацыях і на тых прадпрыемствах, дзе ёсць доля дзяржавы. Прычым, усё адно, вялікая гэта доля ці не.
Напрыклад, з усіх банкаў з доляй дзяржуласнасці ў «Белгазпрамбанка» яна самая маленькая — 97 тысячых працэнта. Але нават такі працэнт дазволіў прызначыць прадстаўніка – міністра энергетыкі. Нагадаем, 15 чэрвеня ў банку ўвялі часовую адміністрацыю, на чале якой знаходзіцца Надзея Ермакова.
98,76% «Беларусбанка» належыць дзяржаве. Яго прадстаўнікамі тут будуць намеснік міністра фінансаў Уладзіслаў Татарыновіч і намеснік міністра эканомікі Дзмітрый Ярашэвіч.
91,3% акцый «Белаграпрамбанка» з’яўляюцца дзяржаўнымі. Тут прадстаўнікамі дзяржавы сталі міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Іван Крупко, кіраўнік Мінфіна Юрый Селіверстаў і намесніца міністра эканомікі Анжэліка Нікіціна.
86,29% «Белінвестбанка» належыць дзяржаве. Сюды прызначылі прадстаўніком намесніка міністра фінансаў Андрэя Белкаўца і старшыню Дзяржкаммаёмасці Дзмітрыя Матусевіча.
15% акцый «Тэхнабанка» таксама ў дзяржуласнасці. Таму тут прадстаўнік – першы намеснік міністра эканомікі Юрый Чабатар.
6% акцый «Прыёрбанка» таксама належаць Беларусі. Таму тут дзяржаўным прадстаўніком будзе старшыня Дзяржкаммаёмасці Дзмітрый Матусевіч.
Галоўнае пытанне, якое ўсіх хвалюе, чаму спатрэбілася прызначаць новых прадстаўнікоў дзяржавы?
Фота: onliner.by