У Ізраілі ўводзяць новыя каранцінныя абмежаванні



У Ізраілі ў ноч на 17 ліпеня чальцы ўрада на спецыяльнай нарадзе, якая праходзіла ў рэжыме відэаканферэнцыі, ухвалілі ўвядзенне новых абмежаванняў праз эпідэмію каронавіруса, паведамляе newsru.co.il.

Прэм’ер-міністр краіны Біньямін Нетаньягу заявіў, што калі неадкладна не ўвесці новыя каранцінныя абмежаванні, то ў найбліжэйшыя тры тыдні колькасць цяжкіх хворых у шпіталях Ізраіля вырасце ў восем разоў і складзе 1 600 салавек. У Ізраілі каронавірусам інфікаваныя 46 546 чалавек, 387 памерлі.

Міністэрства аховы здароўя падкрэслівае, што парушэнне абмежаванняў з’яўляецца крымінальным злачынствам.

На раніцу 17 ліпеня, каронавірусам у свеце заразілася 13 мільёнаў 800 тысяч чалавек, з якіх амаль 590 тысяч памерлі.  Пра гэта паведамляе амерыканскі Універсітэт Джонса Хопкінса.

Фота: А.Шабі